ВІРТУАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ

ПРАДСТАЎНIКI СТАА «ВIРТУАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛОГII» НАВЕДАЛI ФОРУМ «АРМIЯ 2021»

30.08.2021
ПРАДСТАЎНIКI СТАА «ВIРТУАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛОГII» НАВЕДАЛI ФОРУМ  «АРМIЯ 2021»

Прадстаўнікі СТАА «Віртуальныя тэхналогіі» наведалі Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «Армія-2021», які адбыўся ў Расійскай Федэрацыі з 22-га па 28-га жніўня 2021 года.

Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «Армія» з'яўляецца адной з асноўных сусветных пляцовак, дзе вядучыя вытворцы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі дэманструюць свае дасягненні.

Форум праводзіўся ў трох лакацыях: у выставачным цэнтры «Патрыёт», авіяцыйная тэхніка была прадстаўлена ў Кубінцы, а на палігоне Алабiна была прадэманстравана тэхніка Сухапутных войскаў.

У ходзе Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму «Армія-2021» прадстаўнікі СТАА «Віртуальныя тэхналогіі» правялі шэраг сустрэч і перамоваў з прадстаўнікамі замежных дэлегацый па пытаннях перспектыўнага супрацоўніцтва ў частцы паставак вучэбна-трэніровачных сродкаў і навучальных сістэм грамадзянскага і ваеннага прызначэння.

Лінгвістычную падтрымку пры суправаджэнні дэлегацыі СТАА «Віртуальныя тэхналогіі» і ў ходзе правядзення перамоў аказвалі прафесійныя перакладчыкi Бюро перакладаў «Дзiлiнгва».

Падчас перамоў замежныя спецыялісты асабліва адзначылі высокі ўзровень тэхнічных характарыстык і магчымасцяў навучальных сістэм і трэнажораў, якія распрацоўваюцца СТАА «Віртуальныя тэхналогіі», а таксама іх адпаведнасць перадавым сусветным стандартам і тэндэнцыям.

Пры правядзенні сустрэч нашы партнёры неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што прафесійнае і высакаякаснае навучанне з выкарыстаннем сучасных трэнажораў і вучэбна-трэніровачных сродкаў з'яўляецца не толькі закладам падтрымання высокай баявой гатоўнасці асабістага складу і яго здольнасці эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы, але і дазваляе істотна павялічыць тэрмін службы скарыстоўваемай тэхнікі дзякуючы пазбяганню памылак падчас яе эксплуатацыі.

У працы форуму ўзялі ўдзел арганізацыі і прадпрыемствы больш чым з 40 краін свету. Пры гэтым, выставачныя пляцоўкі наведалі больш за 90 замежных дэлегацый з краін СНД, Блізкага Ўсходу, Азіі і Афрыкі, а таксама Лацінскай Амерыкі.

На форуме былі прыведзены прыклады перадавых узораў узбраенняў і ваеннай тэхнікі.

Такім чынам, наведванне зазначанай выставы дазволіла спецыялістам СТАА «Віртуальныя тэхналогіі» не толькі правесці плённыя сустрэчы і перамовы з патэнцыяльнымі заказчыкамі, але і азнаёміцца з тэндэнцыямі развіцця галіны, што значна спрыяе падтрыманню канкурэнтаздольнасці прадукцыі, якая распрацоўваецца, паколькі нашым абсалютным прыярытэтам з'яўляецца прадастаўленне заказчыку перадавых і высокатэхналагічных рашэнняў у галіне трэнажорных і навучальных сістэм.